?

Log in



Адчуваецца подых канца імпэрыі. Гэта ўжо трупныя вошы...

Le jour de gloire est arrivé?

Вяртаюся на радзіму. А наўкол сьнег, чысьціня. Пакуль аніводнай кропелькі крыві на сьнезе. Дый у жылах, пэўна. Таму няма каму сьпяваць: Qu'un sang impur abreuve...

Ціхамірна ўсё будзе. Барацьба пачнецца потым. Пасьля "перамогі" таго ці іншага. Здаецца мне так.
У Расеі сёньня чарговае сьвята адзінства з самою сабою. Нешта падобнае адлюстраваў нярускі мастак Джуліан Мэрфі:



ПРЫЕМНАГА ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ!

The happiest fewest


Можно считать народ пираха примитивным, пишет автор статьи, но Эверетт настаивает на другой точке зрения. Поскольку культура этого племени по существу ограничивается сегодняшним днем и тем полезным, что они имеют, пираха практически не знакомы с заботами и страхами, которые мучают большинство населения нашей планеты. Это очень счастливый народ. Такие люди не нуждаются в Боге.

Дэниель Эверетт написал о пираха книгу и назвал ее "Самый счастливый народ мира: семь лет в Амазонии у индейцев пираха".

Адзіны абавязак спажыўца - быць шчаслівым, то бок усебакова задаволеным (happy). Бог (нябесны адбітак менавой вартасьці чалавека) ёсьць вельмі спэцыфічным таварам, які зьяўляецца чымсьці кшталту растваральніка, штучнага страўнікавага соку. Сам ён нясмачны. Але неабходны для усебаковага задавальняльнага спажываньня. Купляеш аўто - таму, што бог даў; мацаеш цела ўласнай прыгажуні - таму, што ўсявышні зьмілаваўся.

І вось, місіянэр са сваім таварам выйшаў на рынак, дзе правілы іншая. Дзе спажытак, шчасьце даступны наўпрост. Дзе пасродак непатрэбны. Emerging technology! Ён, натуральна, хапаецца за гэтую навінку. Бо варта толькі забыцца на турботы і мітрэнгі, на будучыню і мінулае, на сумленнасьць, у рэшце рэшт - і гатовы абсалютны спажывец. Аўтаномны і самадастатковы нібы чорная дзірка. У нейкім прарочым натхненьні Ніцшэ сказаў: "Мой дзень - пазаўтрашні". Ну дык вось, яно паўзе - пазаўтра.

Прынамсі, сумленна

Фактически Сакс показывает, что "борьба с бедностью" может быть очень выгодна для корпораций, она откроет им впоследствии новые рынки относительно дешевой рабочей силы.

По своему Сакс прав, рыночная экономика играет своего рода гуманизирующую роль (о ней очень любил распространяться президент Клинтон), она включает человека не только в более жесткий, более прагматичный, но и в более цивилизованный мир, в котором существует жесткая эксплуатация, но нет, по крайней мере, малярии.

Противоречия глобализации, однако, проявляются в том, что, ликвидируя "абсолютную бедность" (а рекомендации Сакса в данном случае звучат вполне убедительно), рынок пропорционально увеличивает "бедность относительную". Вынос производств в отсталые регионы планеты одновременно наносит удар по "среднему классу" индустриального мира, увеличивая дифференциацию доходов между богатыми и малоимущими в развитых странах.

адсюль
У распачатай пасьля сэрыі верасьнёвых гучных арыштаў мітусьлівай цішыні да месца ўжо зрабіць першыя высновы. Мінусы вельмі доўгія, балючыя, як асіныя джалы, і ўсім вядомыя. Улада не напалохана, народ – не зразумеў, грамадзкасьць – не ўзбудзілася, пасьлядоўнікаў – ня знойдзецца. Аб'ект, нагода, час, спосаб выкананьня і маштаб шкоды для сучасных беларускіх варункаў абраны быццам знарок няўдала. А на ўдалы аб'ект... і г.д., хутчэй за ўсё, не было рэсурсаў, падрыхтаванасьці, цярплівасьці.

Але трэба ж сказаць і што-кольвек плюсападобнае! «Сябры свабоды» ўдала зьніклі. Нявінна-арыштаваных, вялікую іх частку, выпусьцілі. У дачыненьні Міколы Дзядка і Аляксандра Францкевіча ёсць надзея. Ці на тое, што пасьля «Выбараў» іх справы неяк рассмокчуцца самі сабоў. Ці на хуткую амністыю. Вось яны, плюсы. Read more...Collapse )

Tags:

Пантэрыяда. Мінісцэнар

Легіянэр Пантэра, таемны сын самога Спартака, служыць у правінцыя Сірыя. Сьпёка, туга. Зрэдчас сутычки з зэлотами. Гуляе ў косьці, пье дрэннае віно. Распавядае пра бацьку свайго. Ніхто ня верыць. Толькі дзяўчына адная тутэйшая. Ён дапамагае ёй несьці воду да хаты, ўсё трындзіць-трындзіць пра свайго славутага продка, яна усьміхаецца, хітае галавой. Таму што не разумее ані слоўца.

Во-о-ось... А ён ўжо і закахаўся весь: кожны вечар яе падцікоўвае на вуліцах мястэчка, то цукерку падаруе, то брошку. Яна замужняя, тлумачыць яму - цяпер ён не разумее.

- Як клічуць цябе?
- Адоні, ані нэсуа!
- Неяк доўга... Ганна? Завуць як? Мяне Пантэра. Пантэра. Пан-тэ-ра.
- Пандыра... Адоні, ло хэванці!
- Ёксель... Не разумею. Ані -- Пантэра. Ты... ат? Шэм?
- Мір'ям.

Ну неяк так, як у камэдыях Рагожкіна. Гледач пасьмяецца, апэратар нагуляецца буйнымі кадрамі. Асабліва калі Пантэра зробіць дзьве анучныя лялечкі - дзяйчынку і жаўнерчыка - каб растлумачыць Мар'яме свае каханьне.  Гэтак замілавальна. Мужу ейнаму, старому, будзе дапамагаць, перакананы, што гэта бацька або, нават, дзядуля. Во-о-о-с-ь-ь...

І сынульке над калыскай ён будзе пра Спартака распавядаць, выключна пра вялікага збавіцеля зьняважаных і абражаных Спартака і ягоных паплечнікаў, пакараных на крыжах.

Tags:

Да нас прыедзе...

Прам'ер-міністар Рэспублікі Паўночная Антарктыка. Менавіта гэта спрычынілася да ўпрыгожваньня беларускай сталіцы флагамі сяброўскай дзяржавы, зь якой мы ўстойліва й сінхронна квітнеем.

Рэспубліка Паўночная Антарктыка

Каб шаноўны госьць адчуваў сябе як дома сярод некранутых ільдоў ды законапаслухмяных пінгвінаў, нашыя ўлады загадзя пачалі падрыхтоўваць адпаведную палітычную атмасфэру, ідэнтычную арктычнай натуральнай. Дзеля таго былі затрыманыя ўсе патынцыйныя падпальшчыкі й падпольшчыкі, здольныя, паводле айчынных кліматолягаў, узвысіць тэмпэратуру навакольнага асяродзьдзя да недапушчальнага ўзроўню.
Сваіх уядаў:

Среди демонстрантов в чешской столице были замечены, кстати, и белорусские анархисты. Что и неудивительно. В Минске любителям побить витрины, поскандалить и помародерствовать под шумок делать нечего - здесь милиция твердо выполняет свои обязанности, и любые выходки подобного рода пресекаются на корню. Вот и тянутся юноши с черными флагами за острыми ощущениями за границу.
СБ. 29.11.2002

Былым спачуваў:

Позже историки скажут: бедняги Сакко и Ванцетти сложили голову не за свою вину. Мечтавшие радикальным способом исправить капиталистическое общество анархисты с кипучей итальянской кровью попали под горячую руку американской Фемиды. И тогда, собственно, как и сейчас, под разговоры про борьбу с терроризмом дров ломалось немало...
СБ. 02.08.2005

Чужым абураўся:

В Минске задержаны хулиганы! И так будет с каждым, кто беспочвенно считает себя анархистом, не уважающим законы нашей страны.
СБ. 17.01.2006

 

Пра патомных разважаў:


...Многие ребята, в понедельник называющие себя анархистами–синдикалистами, во вторник — «лимоновцами», а ближе к выходным — «антифа» или антиглобалистами, — как раз те, перед кем створки лифта пока закрыты. Оттого и каша в голове, потому и местом сомнительной самореализации им порой видится лишь улица Булыжная. И мы их теряем...

СБ. 22.05.2010


Дый ня знойдзеце цяперака.

 

Tags: